Épisodes

  • Santara. Laida baltarusių kalba. Ved. Hlebas Anikevičius
    Oct 4 2026
    Santara. Laida baltarusių kalba. Ved. Hlebas Anikevičius
    Afficher plus Afficher moins
    30 min
  • Што стала перашкодай у перамовах паміж ЗША і Лукашэнкам і як працуе праўладная прапаганда?
    Sep 20 2026
    Перамовы паміж ЗША і беларускімі ўладамі працягваюцца. Чаму пасля чаканняў маштабнага вызвалення на волю выйшлі толькі 25 палітвязняў, што магло стаць перашкодай у перамовах і чаго бакі хочуць адзін ад аднаго — абмяркоўваем з палітолагам Валерам Карбалевічам.

    Цэнтр новых ідэй прадставіў новае даследаванне беларускай праўладнай прапаганды ў Telegram. Як яна змянілася за апошні час, чаму ўсё больш увагі надае Захаду і Украіне і што адбываецца з яе аўдыторыяй — гаворым з аўтарам даследавання, журналістам Аляксандрам Стуканавым.

    Вядучы перадачы Глеб Анікевіч.
    Afficher plus Afficher moins
    30 min
  • Што сёння адбываецца з беларускім дэмакратычным рухам: Ціханоўскі, Бабарыка, Калеснікава
    Sep 6 2026
    Прайшло ўжо шэсць гадоў з дня прэзідэнцкіх выбараў і масавых пратэстаў 2020 года. За гэты час многае змянілася. Час ідзе, палітзняволеныя выходзяць на волю: хтосьці — у выніку дамоўленасцяў паміж ЗША і рэжымам Лукашэнкі, хтосьці — пасля заканчэння тэрміну зняволення.

    Але сёння мы пагаворым пра тое, што за гэтыя шэсць гадоў адбылося з беларускім дэмакратычным рухам.

    Частка лідараў, за якімі беларусы ішлі ў 2020 годзе, цяпер на волі. Гэта Віктар Бабарыка, Сяргей Ціханоўскі і Марыя Калеснікава. Аднак, як паказвае час, у кожнага з іх сваё бачанне таго, якой сёння павінна быць барацьба з рэжымам Лукашэнкі.

    Што адбываецца з беларускім дэмакратычным рухам? Якія стратэгіі прапануюць яго розныя лідары? Чаму тыя, за кім беларусы ішлі ў 2020 годзе, сёння не могуць прыйсці да агульнага бачання? І ці патрэбны беларускім дэмакратычным сілам гэты агульны знаменнік увогуле? Разабрацца ва ўсім гэтым нам дапаможа палітолаг Аляксандр Фрыдман.

    Акрамя гэтага, вас чакае размова з былым палітзняволеным і журналістам Ігарам Карнеем пра рэжым інкамунікада: што ён уяўляе сабой, навошта беларускія ўлады яго выкарыстоўваюць і што адбываецца з чалавекам, калі яго фактычна ізалююць не толькі ад грамадства, але і ад блізкіх ды знешняга свету.

    Вядучы перадачы Глеб Анікевіч.
    Afficher plus Afficher moins
    30 min
  • Што стала прычынай паўзы ў перамовах паміж ЗША і Беларуссю аб вызваленні палітвязняў?
    Aug 23 2026
    Сёння мы зноў вяртаемся да тэмы вызвалення палітвязняў — і да перамоўнага працэсу, які апошнія месяцы ішоў паміж ЗША і беларускімі ўладамі.

    Нагадаем, што менавіта ў межах гэтых кантактаў адбылося некалькі хваляў вызваленняў — у тым ліку адна з найбуйнейшых вясной гэтага года, калі на волю выйшлі 250 чалавек. Аднак цяпер гэты працэс фактычна пастаўлены на паўзу: новыя этапы вызвалення адкладзеныя, а сам дыялог апошнім часам не выглядае актыўным.

    Што стала прычынай гэтай паўзы? Ці можна чакаць новай хвалі вызваленняў — і наколькі ўвогуле гэты перамоўны механізм здольны працаваць далей? Пра гэта мы пагаварылі з палітычным аналітыкам незалежнага беларускага інфармацыйнага агенцтва «Позірк» Аляксандрам Класкоўскім.

    Акрамя гэтага, вас чакае размова з былым палітвязнем і журналістам Ігарам Карнеем. 20 жніўня адбылася прэзентацыя ягонай кнігі «Інкамунікада. Катаванне адзінотай».

    У кнізе Ігар спрабуе паказаць, як беларуская пенітэнцыярная сістэма працуе з чалавекам, як ізаляцыя становіцца інструментам ціску і праз што даводзіцца праходзіць тым, каго ўлады абвяшчаюць «экстрэмістамі».

    Вядучы перадачы Глеб Анікевіч.
    Afficher plus Afficher moins
    30 min
  • 9 жніўня — шостая гадавіна мірных пратэстаў: ці спыніліся рэпрэсіі ў Беларусі?
    Aug 9 2026
    Ці спыніліся рэпрэсіі ў Беларусі? Статыстыка праваабаронцаў "Вясны".

    Беларуская асацыяцыя журналістаў прадставіла даклад «Высылка палітзняволеных журналістаў з Беларусі: прававы аналіз і наступствы». Што такое прымусовая дэпартацыя? Чаму гэтаму важна надаць увагу? З якімі выклікамі сутыкаюцца журналісты за мяжой і што зараз адбываецца з журналістыкай у Беларусі? Пра гэта распавёў намеснік старшыні БАЖ Алег Агееў.

    Беларуская пісьменніца Марыя Пархімчык распавяла пра свой раман «Эйфарыя».

    Вядучы Глеб Анікевіч.
    Afficher plus Afficher moins
    30 min
  • Каця Андрэева: пра вайну ва Украіне, ліст Трампу, «Беларускі Данбас» і новыя вызваленні
    Jul 26 2026
    Мы працягваем нашу размову з журналісткай “Белсата” і былой палітзняволенай Кацярынай Андрэевай. сёння — новая, не менш важная частка нашай сустрэчы.

    Мы пагаворым пра тое: як Каця, знаходзячыся ў калоніі, дазналася пра пачатак паўнамаштабнай вайны ва Украіне; Як на гэтую навіну рэагавала адміністрацыя калоніі і іншыя зняволеныя; Абмяркуем гісторыю стварэння кнігі «Беларускі Данбас», якую Кацярына напісала разам са сваім мужам Ігарам Ільяшом, а таксама ліст да Дональда Трампа і новыя хвалі вызваленняў.

    Вядоўца Глеб Анікевіч.
    Afficher plus Afficher moins
    30 min
  • Журналістка Кацярына Андрэева пра сваё жыццё зараз, пратэсты, «Плошчу Пераменаў» і калонію
    Jul 12 2026
    Сёння наша перадача будзе асаблівай, таму што да нас у госці завітала журналістка «Белсата» Кацярына Андрэева. Крыху больш за тры месяцы таму яна апынулася на волі. Гэта адбылося 19 сакавіка, адразу пасля таго, як Мінск наведаў спецпасланнік прэзідэнта ЗША Джон Коўл і адбыліся закрытыя дыпламатычныя перамовы.

    У выніку гэтых складаных пагадненняў адбылося маштабнае вызваленне — тады на волю выйшлі адразу дзвесце пяцьдзясят палітвязняў. Аднак Каця апынулася сярод тых пятнаццаці чалавек, якіх у той жа дзень фактычна дэпартавалі і вывезлі ў Літву, пакінуўшы за плячыма доўгія і цяжкія пяць з паловай гадоў за кратамі.

    У вялікай размове з LRT Кацярына распавяла пра сваё жыццё пасля вызвалення, успомніла дзень затрымання на «Плошчы Пераменаў», гады ў калоніі, ціск, падтрымку, якая дапамагала не зламацца, а таксама мужа, які дагэтуль застаецца за кратамі.

    Вядучы перадачы Глеб Анікевіч.
    Afficher plus Afficher moins
    30 min
  • Чаму Лукашэнка выканаў ультыматум Кіева і як гэта паўплывае на адносіны з Масквой?
    Jun 28 2026
    Лукашэнка выканаў ультыматум Кіева: рэтранслятары на тэрыторыі Беларусі, якія каардынавалі расійскія ўдары па Украіне, спынілі працу. У Мінску сам ультыматум Зяленскага і яго заявы афіцыйна не каментавалі. Пры гэтым на пагрозы з Кіева аператыўна адрэагавалі ў Маскве. Сам жа Лукашэнка распавёў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага ў Мінску і заявіў, што заклікаў украінскі бок дамаўляцца. Чаму Лукашэнка пайшоў на гэты крок, што гэта азначае для Украіны і як такая саступка паўплывае на адносіны паміж Мінскам і Масквой? Размова з палітычным аглядальнікам, журналістам Віталем Цыганковым.

    У вялікай зале візіт-цэнтра Сейма Літвы на гэтым тыдні прайшла прэзентацыя кнігі Паўла Севярынца "Беларусь — гэта святое". Гэта першая кніга палітыка і былога палітвязня пасля таго, як ён апынуўся на волі. На мерапрыемстве прысутнічалі былыя палітвязні, актывісты, а таксама літоўскія палітыкі, якія выступілі з прамовамі. Як нарадзілася ідэя кнігі і што чытачы там змогуць пабачыць? Распавёў Павел Севярынец.

    Вядучы перадачы Глеб Анікевіч.
    Afficher plus Afficher moins
    30 min